viasna on patreon

Лукашэнка: Cпіс невыязных запрацуе на поўную моц

2012 2012-03-21T21:02:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Улады Беларусі маюць намер увесьці «на поўную моц» спіс невыязных грамадзян, паведаміў у інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today  Аляксандр Лукашэнка.

На пытанне, ці створаны такі спіс, Лукашэнка адказаў: «А мы зрабілі. І то мы яго яшчэ не ўвялі. На поўную моц яшчэ не ўвялі. Але ўвядзем».

Ён абвінаваціў апазіцыянераў у падбухторванні Захаду да ўвядзення санкцый у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, бізнэсменаў і прадпрыемстваў:

«Гэта яны падкідаюць Захаду прозвішчы, арганізацыі, прадпрыемствы і настойваюць на ўвядзенні эканамічных санкцыяў. Яны», — падкрэсліў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства