viasna on patreon

Суд Ленінскага раёну Берасьця прызнаў незаконнымі дзеяньні міліцыянтаў у адносінах да аўтамабіля старшыні абласной арганізацыі партыі БНФ Юрася Губарэвіча

2006 2006-09-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 верасьня суд Ленінскага раёну Берасьця разгледзеў заяву старшыні абласной арганізацыі партыі БНФ Юрася Губарэвіча да міліцыянтаў і прызнаў іхныя дзеяньні незаконнымі.

Заява спадара Губарэвіча ў суд тычылася падзеяў, што адбываліся ў часе прэзыдэнцкіх выбараў. Так напярэдадні галасаваньня машына актывіста БНФ, які быў кіраўніком абласнога штабу Аляксандра Мілікевіча, знаходзілася на стаянцы адной са станцыяў тэхнічнага агляду ў Берасьці. Але з невядомых прычынаў на гэтую станцыю прыехаў міліцэйскі эвакуатар і перавёз аўтамабіль Юрася Губарэвіча на штрафную стаянку.

Спадар Губарэвіч ў сваёй заяве зьвярнуўся да суду з просьбай прызнаць дзеяньні міліцыянтаў незаконнымі, бо ў іх не было ніякіх падставаў для прымусовай эвакуацыі гэтай машыны. Судзьдзя Сьвятлана Слюсар пагадзілася з аргумэнтамі кіраўніка берасьцейскай суполкі БНФ і прыняла рашэньне на ягоную карысьць.

Як паведаміў Юрась Губарэвіч Радыё Свабодзе, зараз ён будзе дамагацца ад праваахоўных органаў кампэнсацыі тых матэрыяльных стратаў, што былі зьвязаныя з вызваленьнем машыны са штрафной стаянкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства