Да Каваленкі выклікаюць рэаніматоляга
https://spring96.org/be/news/51039
2012
2012-03-21T17:15:02+0300
2012-03-21T17:15:02+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
З палітвязьнем Сяргеем Каваленкам у сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Менску сустрэлася ягоная жонка Алена Каваленка.
Разам з сабой на спатканьне з мужам яна ўзяла
9-месячную
дачку. Алена Каваленка паведаміла, што Сяргей зь цяжкасьцю прыйшоў
на спатканьне — празь некалькі хвілін пасьля таго як яно распачалося
паміж іншымі вязьнямі і іх сваякамі.
Яна таксама паведаміла, што тэмпэратура цела Сяргея трымаецца ў межах 35 градусаў, вага — 50 кіляграмаў. Яму па-ранейшаму прымусова ставяць кропельніцы і, як паведаміла кіраўніца мэдсанчасткі турмы, заўтра да Сяргея будзе выкліканы ўрач-рэаніматоляг, зь якім яны будуць раіцца пра новыя захады ў справе вывядзеньня палітвязьня з галадоўкі. Ня выключана, што яго пачнуць прымусова карміць.
Як паведаміла Алена Каваленка, падчас гадзіны спатканьня з Сяргеем побач зь імі знаходзіліся трое супрацоўнікаў міліцыі, якія забаранялі размаўляць на тэму палітыкі.