Людзі моляцца за жыццё Сяргея Каваленкі
Да малітвы, якая доўжыцца 24 гадзіны ў суткі, за галадаючага ў турме Сяргея Каваленку ўжо далучыліся 37 чалавек, у тым ліку жонка Сяргея Каваленка і грамадзяне Украіны. Пра гэта распавяла ініцыятар малення за выратаванне палітвязня брэсцкая актывістка Ірына Лаўроўская. Яна верыць у сілу малітвы і спадзяецца, што да гэтай ініцыятывы далучыцца яшчэ больш людзей.
- Акцыя бесперапыннай малітвы пачалася 17 сакавіка, і людзі будуць маліцца да паляпшэння стану Сяргея Каваленкі, - кажа Ірына Лаўроўская.
Віцебскі актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка трымае за кратамі бесперапынную галадоўку з 8 лютага. Ён важыць 51 кілаграм. Такім чынам Каваленка пратэстуе супраць незаконнага асуджэння за вывешаны на навагоднюю ёлку бел-чырвона-белы сцяг і нібы парушэнне умоваў “дамашняй хіміі”.
Зараз Сяргея Каваленку прымусова выводзяць з галадоўкі.