viasna on patreon

Плануецца пашырэньне сьпісу беларускіх чыноўнікаў, судзьдзяў і сілавікоў, якім будзе забаронены ўезд у краіны Еўрасаюзу

2006 2006-09-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі Еўрасаюзу заяўляюць пра намер пашырыць сьпіс неўязных беларусаў, але пакуль не называюць прозьвішчаў. Вядома, што гэтыя людзі спрычыніліся да палітычна матываванага, як перакананыя ў абяднанай Еўропе, асуджэньня былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна, прысуд якому яшчэ ў ліпені вынес судзьдзя Маскоўскага райсуду Менску Аляксей Рыбакоў, а на мінулым тыдні гэты вердыкт пацьвердзілі гарадзкія судзьдзі Валер Камісараў, Сяргей Хрыпач і Людміла Шапашнікава.

Юрыст-праваабаронца Уладзімір Лабковіч падтрымлівае такое рашэньне Еўрасаюзу: "Безумоўна, можна зразумець пазіцыю Еўрасаюзу, калі ўводзяцца такія сьпісы, бо ў прынцыпе,
з боку дэмакратычных еўрапейскіх краінаў гэта, бадай, адзіны механізм уздзеяньня на тых беларускіх чыноўнікаў рознага ўзроўню, якія сваімі дзеяньнямі зьневажаюць людзей, парушаюць правы чалавека, займаюцца крымінальным і іншым перасьледам апанентаў рэжыму. І гэты сьпіс павінен быць пашыраны, але, як я лічу, не абмежаваны нейкай канкрэтнай крымінальнай справай, як, напрыклад, справа Казуліна, таму што ў краіне склалася і функцыянуе цэлая карная сістэма, ськіраваная ня толькі на падаўленьне палітычных апанентаў, а на зьнішчэньне ўвогуле грамадзянскай актыўнасьці і грамадзкага супрацьдзеяньня дыктатуры. Гэта і справа "Партнёрства", дзе відавочна палітычна матываваным было і следзтва, і прысуд, гэта і шмат іншых справаў. Падобныя санкцыі, я лічу, абавязкова павінна тычыцца тых рэктараў і дэканаў ВНУ, які масава выключалі студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, калі сам факт вучобы дазваляе ўладам шантажаваць маладых актывістаў і ўвогуле дэмакратычна настроеную моладзь. Яны павінны тычыцца і тых супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі, якія зачыняюць грамадзкія аб'яднаньні, пазбаўляючы такім чынам людзей права на асацыяцыю. Безумоўна, гэта мусіць тычыцца і супрацоўнікаў карных органаў, якія разганяюць і перасьледуюць удзельнікаў мірных масавых дэмакратычных акцыяў. Гэтыя людзі пачуваюць сябе безпакараннымі, але адказваць за свае ўчынкі ўсё ж такі прыйдзецца. Таму стварэньне падобных сьпісаў неўяздных у краіны Еўрасаюзу з'яўляецца сёньня, яшчэ раз зазначу, адзіным механізмам уздзеяньня на тых беларускіх чыноўнікам, якія супрацоўнічаюць з ўладай і падтрымліваюць дыктатарскі рэжым".



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства