viasna on patreon

Уладзімір Малей прысвяціў свой марафонскі забег патрабаванню свабоды Алесю Бяляцкаму (фота)

2012 2012-03-21T13:12:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maliej-prabeg-2012a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Малей прысвяціў свой марафонскі забег патрабаванню свабоды Алесю Бяляцкаму

Уладзімір Малей прысвяціў свой марафонскі забег патрабаванню свабоды Алесю Бяляцкаму

Сярод удзельнікаў першага сёлетняга міжнароднага лёгкаатлетычнага прабегу ў Гомелі ў плямістых і чырвона-зялёных касцюмах праваабаронца з Брэста вельмі адрозніваўся - ён быў у майцы “Свабоду Бяляцкаму!” з выявай кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”.   

Таксама падчас забегу Уладзімір Малей трымаў у руках сцяг беларускага незалежнага прафсаюза РЭП, дзе выконвае ролю прававога інспектара па Брэсцкай вобласці.

 

 

Забег быў на дыстанцыі пяць і дзесяць кіламетраў. Аматар марафонскага бегу Малей выбраў даўжэйшую дыстанцыю і годна яе пераадолей: трапіў у пяцёрку лепшых, абагнаўшы некаторых маладых байцоў унутраных войскаў, якія адважыліся толькі на 5-кіламетровую дыстанцыю. Іх забег быў прысвечаны 94-ай гадавіне ўнутраных войскаў.

 

 

 

 

Удзельнікі мерапрыемства падыходзілі да Уладзіміра Малея і распытвалі пра Бяляцкага, які зараз знаходзіцца ў калоніі №2 у Бабруйску.

Праваабаронца лічыць, што мэты пашырэння інфармацыі - пра наяўнасць у Беларусі палітзняволеных, сярод якіх і Алесь Бяляцкі, які пераследуецца за сваю праваабарончую дзейнасць, - падчас марафону яму дасягнуць удалося.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства