Старшыня Ганцавіцкага раённага савета дэпутатаў адмовіў недзяржаўнай газэце «Ганцавіцкі час» у прадстаўленьні інфармацыі
Як паведаміла прэс-служба БАЖу, недзяржаўнай газеце «Ганцавіцкі час» адмовілі ў прадстаўленні інфармацыі аб тым, якія пытанні вырашалі народныя абраннікі Ганцавіцкага раёна на нечарговай сесіі, якая адбылася на мінулым тыдні. Старшыня Ганцавіцкага раённага савета дэпутатаў Барыс Асаўцоў адмовіўся адказаць на пытанні карэспандэнта “ГЧ” Пятра Гузаеўскага, аб парадку дня сесіі і прынятыя на ёй рашэнні, а таксама чым было выклікана скліканне нечарговай сесіі дэпутатаў «на 20 хвілін» у гарачую ўборачную пару.
Між тым, як стала вядома «Ганцавіцкаму часу», на сесіі абмяркоўвалася пытанне аб новым падзеле Ганцавіцкага раёна на выбарчыя участкі да выбараў у мясцовыя саветы, якія павінны адбыцца ў студзені 2007 года. «Выбары ў нас заўсёды – з сюрпрызамі. Мабыць, таму раённыя ўлады не хочуць, каб пра іх планы даведаліся людзі. Адзін з дэпутатаў райсавета выказаў нашай газеце меркаванне, што сесія праводзілася таму, што выбары могуць адбыцца значна раней, чым у студзені», – сказаў службе маніторынгу ГА «БАЖ» карэспандэнт «ГЧ» Пётр Гузаеўскі.