viasna on patreon

Падчас здачы апошняга школьнага іспыту затрыманая актывістка моладзевага руху ЗУБР Тацяна Елавая, у адносінах якой вынесенае завочнае судовае рашэньне – 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі “Далой тыранаў” 3 красавіка.

2003 2003-06-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістка руху ЗУБР Тацяна Елавая была затрыманая сёньня раніцай падчас здачы выпускнога іспыту ў школе. Супрацоўнікі міліцыі прад’явілі Т. Елавой рашэньне суда Цнтральнага раёну г. Мінска ад 19 траўня, згодна з якім яна пакараная на 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі “Далой тыранаў” 3 красавіка (акцыя салідарнасьці з дзеяньнямі краінаў антыхусейнаўскай кааліцыі па вызваленьні Іраку ад дыктатуры). Акцыя праходзіла каля амерыканскай амбасады.
18-гадовая Тацяна Елавая была затрыманая пасьля выхаду з кабінету пасьля пасьпяховай здачы іспыту па гісторыі Беларусі – яе апошняга іспыту ў школе.
На дадзены момант Т. Елавая знаходзіцца ў РУУС Кастрычніцкага раёну г. Мінску, адкуль, магчыма, яна будзе накіраваная адбываць пакараньне ў спецпрыёмнік-размеркавальнік.

Паводле паведамленьня прэс-службы ЗУБР

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства