viasna on patreon

30 жніўня суд Ленінскага раёна Гродна адмяніў пастанаўленне начальніка Берастіавіцкага РАУС падпалкоўніка Амбражэвіча аб спагнанні з трох гарадзенскіх журналістаў штрафа ў памеры 100 тыс. рублёў за незаконны ўезд у памежную зону.

2002 2002-09-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагадаем, што ўначы з 1 на 2 жніўня гарадзенскія журналісты Ірына Чарняўка, Анджэй Пісальнік і Андрэй Пачобут былі затрыманыя памежнікамі падчас спробы праехаць ў пасёлак Пагранічны, што знаходзіцца ў Бераставіцкім раёне. У гэты час у Пагранічным рабочыя “Гроднапрамбуду” па загаду ўладаў разбурали першую на Беларусі аўтакефальную праваслаўную царкву.
“Мы мелі пры сабе камандзіровачныя пасведчанні і ведалі, што гэты дакумант дазваляе нам знаходзіцца ў памежнай зоне” – сказаў ПАГОНІ Андрэй Пачобут карэспандэнт газеты “Глос знад Немна”.
“Маёр Зьміцер Буры, які кіраваў памежнікам, асабіста праверыў нашыя дакуманты і не меў да нас ніякіх прэтэнзіяў”– сказаў Анджэй Пісальнік.
Але супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналістаў і даставілі іх ў Бераставіцкі РАУС дзе склалі пратаколы аб парушэнні правілаў уезду ў памежную зону.
“Гэта было свядомае парушэнне закона. Тыя хто кіраваў разбурэннем царквы, хацелі каб усё адбывалася патаемна, без журналістаў” – лічыць Ірына Чарняўка, карэспандэнт газеты “Беларускі Час”.
“Нас пратрымалі да шасці гадзінаў раніцы, а потым падпалкоўнік Амбражэвіч, які, як высветлілася, абсалютна не ведае беларускага заканадаўства, вынес ў дачыненні нас незаконны прысуд” – сказаў Андрэй Пачобут.
Аднак апошнюю кропку ў гэтай справе паставіў суд Ленінскага раёна Гродна. Пакаранні з журналістаў былі знятыя. Супраць такога рашэння суда не выступаў нават прадстаўнік Бераставіцкага РАУС маёр Вашчыла.
“Цяпер мы плануем звярнуцца ў пракуратуру, няхай там дадуць прававую ацэнку дзеянням начальніка Бераставіцкага РАУС” – паведаміў ПАГОНІ Анджэй Пісальнік.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства