Віцебскую актывістку аштрафавалі за салідарнасць з Сяргеем Каваленкам
https://spring96.org/be/news/50994
2012
2012-03-20T18:23:00+0300
2012-03-20T18:23:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/siemienchukova-viciebsk.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Семенчукова, актывістка "Еўрапейскай Беларусі", выйшла ў цэнтр гораду з плакатам "Свабоду Сяргею Каваленку". Яе затрымалі, склалі пратакол за парушэнне заканадаўства аб вулічных акцыях ды завезлі ў суд.
Суддзя Чыгуначнага райсуду Алена Цыганкова аштрафавала Алену Семенчукову, за правядзенне несанкцыянаванай акцыі. Штраф памерам 175 тысяч рублёў дзяўчына збіраецца аспрэчыць.
"Алена не адмаўляла таго, што выйшла з плакатам на знак салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам, які зараз знаходзіцца ў мінскай турме і трымае галадоўку. Але дзяўчына не прызнала сваёй віны: сказала, што не парушала заканадаўства, а выкарыстоўвала сваё права на свабоду выказвання ўласных перакананняў", - распавёў праываабаронца Павел Левінаў.