Разгляд пазову Партыі камуністаў беларускай да першага сакратара КПБ Тацьцяны Голубевай і газэты “Камуніст Беларусі” перанесены на 19 кастрычніка
https://spring96.org/be/news/5097
2006
2006-09-22T10:00:00+0300
2006-09-22T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па зьвестках Радыё Свабоды, гэта зьвязана з тым, што першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Тацьцяна Голубева знаходзіцца на лячэньні, і ў суд Цэнтральнага раёну Менску сёньня не зьявіўся яе законны прадстаўнік.
Пазоў у суд выкліканы тым, што ў газэце праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі "Камуніст Беларусі" былі надрукаваныя вытрымкі даклада Голубевай з так званага абяднаўчага зьезду ПКБ і КПБ, на якім сьцьвярджалася, што многія партыйныя структуры апазыцыйнай кампартыі вырашылі ўвайсьці ў склад праўладнай КПБ.