viasna on patreon

У Слоніме абскарджаваюць забарону мітынга да 25 Сакавіка

2012 2012-03-20T14:29:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabarona-na-zabaronu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Са скаргай у пракуратуру Слонімскага раёна і ў Гродзенскі аблвыканкам звярнуліся жыхары  горада Мікалай Ракевіч і Іван Шэга. Скаргу слонімцы напісалі ў сувязі з адмовай райвыканкама ў правядзенні мітынга, прысвечанага 25 Сакавіка.

У скарзе, у прыватнасці, паведамляецца:  “На падставе часткі 4 артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” 07.03.2012 года мы заказным пісьмом па пошце направілі ў Слонімскі райвыканкам заяву на правядзенне мітынгу ў дазволеным мясцовымі ўладамі месцы, у гарадскім парку, 25.03.2012 года, гэта значыць за 18 дзён да маючага адбыцца мерапрыемства. У атрыманным адказе нам адмоўлена ў прыняцці заявы на падставе таго, што яна зарэгістравана ў выканкаме 11 сакавіка 2012 года. Лічым, што нам адмовілі ў правядзенні мітынга незаконна”.

Заяўнікі мерапрыемства просяць пракуратуру і аблвыканкам правесці праверку законнасці адмовы і ў выпадку выяўлення парушэнняў пакараць вінаватых у адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства