viasna on patreon

У 14-00 актывісты незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт ладзяць прэс-канфэрэнцыю з нагоды прад'яўленьня афіцыйнага абвінавачаньня Зьміцеру Дашкевічу

2006 2006-09-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 верасьня паплечнікі Зьмітра Дашкевіча даведаліся аб тым, што яму выставілі афіцыйнае абвінавачаньне ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Зьмітру пагражае да двух гадоў пазбаўленьня волі. Журналісты спадзяюцца, што змогуць задаць пытаньні і іншым фігурантам крымінальнай справы Сяржуку Лісічонку і Алегу Корбану.

Нагадаем: у часе выбарчай кампаніі крымінальныя справы супраць актывістаў “Маладога фронту” распачалі супрацоўнікі Камітэту барацьбы з тэрарызмам. У раённых пракуратурах апыталі дзесяткі сьведак. У рэгіёнах сьледчыя спынілі некалькі крымінальных справаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства