У Магілёве за палітычную дзейнасьць з гімназіі выключаны актывіст МФ Максім Азараў
https://spring96.org/be/news/5095
2006
2006-09-22T10:00:00+0300
2006-09-22T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміла прэс-служба МФ, у Магілёве актывіста Маладога Фронту Максіма Азарава днямі выключылі з магілёўскага ліцэю №1 за ягоную палітычную і грамадзкую дзейнасьць.
Нагадаем, што гэта ўжо ня першы выпадак, калі актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху выключаюць з сярэдніх навучальных устаноў за іх грамадзкую пазіцыю. Звычайнаю часткай дзейнасьці Міністэрства адукацыі РБ у дзяржаўных ВНУ краіны стала запалохваньне, выключэньне, ператрусы ў інтэрнатах, складаньне "чорных" сьпісаў.