Ліст ад Алеся Бяляцкага атрымалі гарадзенскія праваабаронцы
https://spring96.org/be/news/50937
2012
2012-03-19T15:31:40+0300
2012-03-19T15:31:40+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-2007.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі даслаў чарговы ліст гарадзенскім сябрам-праваабаронцам ужо з бабруйскай калоніі.
У ім кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” ні на што не наракае. Піша, што тыя, хто служыў у войску, асабліва ў савецкім, могуць прыгадаць у такой сітуацыі сваю вайсковую службу. Бо распарадак нечым падобны.
Адзінае, чаго яму моцна бракуе – дык гэта непасрэднага асабістага кантакту з роднымі, блізкімі і сябрамі.
Таксама Алесь піша, каб за яго моцна не непакоіліся і падбадзёрвае тых, хто на волі.