viasna on patreon

Баранавічы: Рыгор Грык абскарджвае пракурорскія папярэджанні

2012 2012-03-19T12:24:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ryhor-hryk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык

Рыгор Грык

Грамадскі актывіст з Баранавіч Рыгор Грык 18 сакавіка накіраваў Генепракурору скаргу на дзеянні пракурораў г.Баранавічы Більдзейкі М.А. і Брэсцкай вобласці Тачко А.Т.

У сваім лісце актывіст паведамляе, што пракурор г.Баранавічы незаконна вынес яму афіцыйнае папярэджанне за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве 8 кастрычніка 2011 года ў старым парку горада. Яшчэ раней Рыгор Грык паскардзіўся пракурору Брэсцкай вобласці на дзеянні гарадскога пракурора. Абласны пракурор таксама прызнаў актывіста вінаватым не толькі ва ўдзеле ў мясцовым сходзе, але і ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства ў Баранавічах.

Скаржнік лічыць, што супрацоўнікі гарадской і абласной пракуратураў парушылі арт. 393 КК РБ і просіць Генеральнага пракурора разгледзець яго скаргу па сутнасці і ўказаць пракурорам Більдзейку М.А. і Тачко А.Т. на недапушчальнасць парушэння беларускага заканадаўства, а таксама адмяніць афіцыйнае папярэджанне, вынесенае яму 28 лістапада 2011 года гарадскім пракурорам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства