viasna on patreon

Бабруйск: Другі этап агульнанацыянальнай дыктоўкі прысвяцілі палітвязням (фота)

2012 2012-03-16T10:49:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dyktouka-babrujsk-15.03.12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вечарам 15 сакавіка ў бабруйскім офісе АГП прайшоў другі этап агульнанацыянальнай дыктоўкі. Мясцовыя дэмакраты прысвяцілі яго беларускім палітвязням.

Абласны каардынатар стваранай партыі БХД Таісія Кабанчук абрала для дыктоўкі верш “Малітва” Лявона Цімохіна. Потым на аркушах з вершамі бабруйчане пісалі віншаванні з надыходзячым Днём Волі і клалі ў падпісаныя для кожнага з палітвязняў канверты.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Да дыктоўкі далучылася і бабуля палітвязня Яўгена Васьковіча - Тамара Уладзіміраўна.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Актывістка кампаніі “Гавары праўду” Вольга Піманава падрыхтавала і зачытала даклад, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі.

Таксама Таісія Кабанчук распавяла, што ў Бабруйску працягваюцца акцыі салідарнасці з Сяргеем Каваленкам. Сябры БХД падрыхтавалі ўлёткі з інфармацыяй пра асуджанага за сцяг віцебчаніна і распаўсюджваюць яго ў Бабруйску. Акрамя гэтага ў горадзе працягваецца збор фінансаў для сям’і Каваленкі, крыху грошай сабралі і падчас дыктоўкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства