Аршанскія ўлады працягваюць ігнараваць заканадаўства аб масавых мерапрыемствах
https://spring96.org/be/news/50808
2012
2012-03-15T18:03:00+0300
2012-03-15T18:03:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/chynouniki.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У трэці раз за апошнія месяцы прадстаўнікі партыі «Справядлівы свет» падалі заяўкі на правядзенне пікетаў супраць пагаршэння сацыяльна-эканамічнага становішча грамадзян.
На гэты раз 2 заяўкі на 17 сакавіка пададзены на пікет у Прыдняпроўскім парку Оршы, адзін - у горадзе Барань (спадарожнік Оршы).
У папярэднія разы Аршанскі гарвыканкам нязменна адмаўляў заяўнікам, прычым з парушэннем дапушчальных тэрмінаў. Тая ж сітуацыя паўтарылася і на гэты раз. Па стане на раніцу 15 сакавіка заяўнікі адказаў з гарвыканкама так і не атрымалі.