Гарадзенскія праваабаронцы заклікаюць дасылаць палітвязням паштоўкі да 25 Сакавіка
https://spring96.org/be/news/50801
2012
2012-03-15T18:18:42+0300
2012-03-15T18:18:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sazonau.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскія праваабаронцы дасылаюць да Дня Волі паштоўкі палітычным зняволеным. Актывісты заклікаюць жыхароў гораду над Нёманам і іншых рэгіёнаў Гарадзенешчыны падтрымаць гэтую справу, прымеркаваную да 25 Сакавіка.
“25 Сакавіка – Дзень Волі – ёсць найвялікшае свята для беларусаў. Менавіта гэты дзень у 1918-ым годзе шырока адчыніў дзверы для спаўнення мараў і надзеяў беларускіх патрыётаў. Лепшыя сыны і дочкі нашай нацыі паляглі, баронячы ідэалы незалежнасці. Сённяшнія палітвязні таксама гэты дзень лічаць святым для сябе і свайго народу. Таму падпісаць і даслаць ім віншавальную паштоўку – гэта той мінімум, які можа зрабіць кожны”, - кажа Віктар Сазонаў.