viasna on patreon

Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Дзяніса Турчаняка на чыноўніка з выканкаму

2012 2012-03-15T17:55:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/turchaniak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсце Дзяніс Турчаняк

Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсце Дзяніс Турчаняк

Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсце Дзяніс Турчаняк спрабаваў абскардзіць рашэнне суду першай інстанцыі, які не знайшоў парушэнняў з боку намесніка старшыні мясцовага гарвыканкаму Вячаслава Хафізава.

Нагодай для судовага разбіральніцтва стаўся той факт, што Дзяніс Турчаняк звярнуўся ў Брэсцкі гарвыканкам з просьбай прадставіць копіі рашэнняў, якія тычацца лёсу будынкаў у цэнтры горада, уключаных у дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, але знаходзяцца у занядбаным стане. Аднак намеснік старшыні гарвыканкаму Вячаслаў Хафізаў адмовіўся прадстаўляць неаобходныя звесткі пра цяперашняга гаспадара гістарычных пабудоў. Пасля гэтага актывіст падаў пазоў на дзеянні чыноўніка.

Суд Ленінскага раёна Брэста адмовіў у задавальненні зыскавай заявы Турчаняка, а калегія Брэсцкага абласнога суду 15 сакавіка пакінула гэтае рашэнне без зменаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства