viasna on patreon

Брэсцкія ўлады дазваляюць пікеты выбарачна

2012 2012-03-15T13:03:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzienisienka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cтаршыня брэсцкай гарадской арганізацыі \

Cтаршыня брэсцкай гарадской арганізацыі \

На 17 сакавіка мясцовыя актывісты Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” падалі тры заяўкі на правядзенне акцый, падчас якіх планавалася прыцягнуць увагу да праблемы рэалізацыі грамадзянамі права на даступнае жыллё.

Як паведаміла старшыня брэсцкай гарадской партыйнай структуры Людміла Дзенісенка, падставай для правядзення пікетаў з’яўляецца тое, што ў сувязі з высокімі коштамі на жыллё і вялікімі адсоткамі за карыстанне банкаўскім крэдытам у Беларусі зараз фактычна парушаецца артыкул 48 Канстытуцыі і грамадзяне  пазбаўляюцца права на даступнае жыллё. На думку сябраў партыі “Справядлівы свет”, ільготнае крэдытаванне будаўніцтва жылля ў краіне рэзка скарацілася, пры гэтым даходы большасці насельніцтва такія, што яны не могуць пабудаваць жыллё без такога крэдыту.

Па словах Людмілы Дзенісенкі, арганізатар аднаго з пікетаў Уладзімір Кір’янаў атрымаў адмоўны адказ з гарвыканкама, бо збіраўся ладзіць акцыю на вуліцы Савецкай каля кінатэатру “Беларусь”, а гэтая пляцоўка не пазначана ў спісе месцаў, дзе ўлады дазваляюць праводзіць масавыя мерапрыемствы. Яшчэ адзін пікет (заяўніком быў Аляксандр Дзенісенка) на стадыёне “Лакаматыў” чыноўнікі забаранілі з матывіроўкай, што ініцыятар акцыі не заключыў дамовы з органамі ўнутраных спраў, установай аховы здароўя і камунальнымі службамі, што прадугледжана рашэннем гарвыканкама ад 30 чэрвеня 2011 года “Аб масавых мерапрыемствах у Брэсце”.

Няма такой дамовы з названымі структурамі і ў Лявонція Чыпурных - арганізатара трэцяга пікету - у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў. Аднак, незважаючы на гэта, тут ладзіць акцыю ўлады дазволілі.
 
“Выклікае здзіўленне такое выбарачнае прымяненне рашэння гарвыканкама,- кажа Людміла Дзенісенка. – Тым не менш, мы станоўча адзначаем, што ўлады пачалі адмаўляцца ад практыкі забароны пікетаў увогуле, якая працягвалася цягам апошніх гадоў”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства