viasna on patreon

Атрымана забарона на заяўку мітынгу ў Жодзіне

2006 2006-09-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 верасьня жодзінскія актывісты Лапіцкі Аляксей і Лапіцкая Сьвятлана ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі дзейснага заканадаўства падалі заяўку на правядзеньне ў Жодзіне 23 верасьня мітынгу на пляцоўцы ля ўваходу ў гарадзкі парк Культуры, адмыслова прызначанай для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Поколькі ў вызначаны законам тэрмін яны не атрымалі адказу з выканкаму, сп. Лапіцкія патэлефанавалі ў аргадзьдзел Жодзінскага выканкаму і даведаліся, што нібыта адказ адасланы 15 верасьня поштаю. Яны папрасілі даслаць нам рашэньне факсам. З атрыманага дакументу вынікала, што ў правядзеньні мітынгу Жодзінскі выканкам ня проста адмовіў, а наклаў забарону праводзіць масавае мерапрыемства, пабудаваную на фармальных альбо цалкам надуманых абставінах.
У сувязі з відавочным парушэньнем правоў грамадзянаў на рэалізацыю канстытуцыйных правоў і свабодаў (свабода слова, сумленьня, права на правядзеньне мітынгаў і сходаў …), а таксама парушэньнем нормаў закона "Аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь", сп.Лапіцкія звярнуліся да старшыні Жодзінскага градзкога суда з прозьбай адмяніць рашэньне выканкаму і вынесьці вызначэньне, якім абавязаць чыноўнікаў выканаць заканадўства ў частцы ўзгадненьня з заяўнікамі ўсіх тэхнічных пытаньняў, неабходных для рэалізацыі грамадзянамі права на правядзеньне масавых мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства