viasna on patreon

Улады Менскай вобласьці забараняюць адкрыта абмяркоўваць сацыяльна-палітычныя праблемы

2006 2006-09-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў ПЦ "Вясна" Павел Красоўскі, 12 гарадоў Менскай вобласьці адмовілі ў правядзеньні Сходаў жыхароў па абмеркаваньню сацыяльна-палітычных праблемаў гарадоў.
Сябры Партыі БНФ і грамадзкай ініцыятывы "Незалежная Рэспубліка Жодзіна" Красоўскі Павел, Гудзілін Сяржук і Міхалевіч Алесь у сярэдзіне жніўня падалі 17 заявак на правядзеньне Сходаў па абмеркаваньню сацыяльна-палітычных праблемаў грамадзтва з запрашэньнем на Сход лідэра дэмакратычных сілаў А. Мілінкевіча. Масавыя мерапрыемствы павінны былі адбыцца ў Жодзіне, Клецку, Маладзечна, Копылю, Стаўбцах, Лагойску, Слуцку, Валожыну, Любані, Нясвіжу, Старых Дарогах, Салігорску і іншых гарадах Менскай вобласьці. Нягледзячы на тое, што заяўка была пададзеная у адпаведныя тэрміны і згодна закону "Аб масавых акцыях", улады забаранілі правядзеньне дадзенага мерапрыемства амаль ва ўсіх гарадах Менскай вобласьці. На сёньняшні дзень адсуднічаюць адказы з Барысава і Маладзечна, але няма сумневу, што і там мясцовыя выканаўчыя камітэты забароняць правядзеньне масавай акцыі. Асноўная аргументацыя прадстаўнікоў гарадзкіх уладаў тая, што замоўленыя месцы правядзеньня знаходзяцца бліжэй чым 50 метраў ад адміністратыўных будынкаў. Але пры гэтым мясцовыя ўлады не прапаноўваюць іншых альтэрнатыўных месцаў правядзеньня Сходаў. Відавочна, што рашэньне аб адмовах у правядзеньні Сходаў прымалася не на мясцовых узроўнях гарадзкіх альбо раённых камітэтаў, а па загаду вышэйшай установы, такой як Менскі абласны выканаўчы камітэт.
Нягледзячы на гэта, Сходы па гарадах Менскай вобласці з удзелам А. Мілінкевіча адбудуцца, але іх фармат зьменіцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства