Калегія судзьдзяў Менскага гарадзкога суду пакінула бяз зьменаў прысуд Аляксандру Казуліну
https://spring96.org/be/news/5074
2006
2006-09-19T10:00:00+0300
2006-09-19T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судзьдзі Людміла Шапашнікава, Валер Камісараў і Сяргей Хрыпач адхілілі ўсе скаргі адвакатаў палітыка, якія гаварылі пра недасканалае вывучэньне справы ў судзе Маскоўскага раёну і пра працэсуальныя парушэньні, а таксама хадайніцтва аб асабістым удзеле Аляксандра Казуліна ў разглядзе касацыйнай скаргі. Пракурор Іванушкін не прыняў гэтыя цьверджаньні і заявіў, што няма падставаў для зьмены прысуду, вынесенага судзьдзём Маскоўскага суду Аляксеем Рыбаковым.