viasna on patreon

Віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайду больш за 2 гадзіны пратрымалі ў пастарунку

2012 2012-03-14T15:52:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hamajda-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманне адбылося каля паловы на першую дня. Спадар Хамайда гэтым часам распаўсюджваў незалежную прэсу каля так званага "сіняга дому" – дому № 28 па вуліцы Леніна. Прычын затрымання апазіцыянеру не патлумачылі.

-- Пад'ехала машына, мне сказалі, што мяне затрымлівае падпалоўнік Катовіч, кіраўнік міліцыі грамадскай бяспекі Чыгуначнага РАУС. Як я збіраўся, здымаў на відэа міліцэйскі аператар. Толькі ў машыне мне паведамілі, што вязуць, каб спраўдзіць маю асобу. Аднак у міліцыі мне не задалі аніводнага пытання, і я адсядзеў, чакаючы невядома чаго, 2 гадзіны 10 хвілін. Калі я пачаў абурацца, дзяжурны сказаў, што я магу быць вольным, а пра прычыны затрымання спытаць тых, хто мяне сюды прывёз!"

Спадар Хамайда кажа, што змарнаваны час – на сумленні віцебскіх міліцыянтаў. Аднак скардзіцца на дзеянні тых, хто яго затрымаў без аніякай прычыны, актывіст лічыць немэтазгодным. Паводле Барыса Хамайды, у краіне дзейнічае нелегітымная Канстытуцыя, адпаведна, нелегітымнымі з’яўляюцца таксама суд і міліцыя. Таму ён не спадзяецца, што гэтая структуры нейкім чынам будуць дбаць пра захаванне ягоных грамадзянскіх правоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства