viasna on patreon

Актывіст са Смаргоні Алесь Дзергачоў, не знайшоўшы справядлівасьці ў беларускай судовай сістэме, мае намер даслаць скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека

2006 2006-09-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На тое, каб Вярхоўны Суд разгледзеў скаргу, Алесь Дзергачоў са Смаргоні аддаў паўгоду. Падчас выбарчай кампаніі ён як актывіст са штабу Аляксандра Мілінкевіча быў арыштаваны на 5 сутак. Яго зьвінавацілі ў тым, што расклейваў улёткі ў недазволеным месцы і супраціўляўся міліцыянтам.

У адказе з суду паведамляецца, што Алесь Дзергачоў быў асуджаны справядліва, на падставе сьведчаньняў трох міліцыянтаў. Ня згадваецца пра тое, што ў судзе былі іншыя сьведкі, якія настойвалі на тым, што Алесь Дзергачоў не парушаў закону.

Цяпер актывіст мае намер даслаць скаргу ў Камітэт ААН у правах чалавека, паведамляе радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства