viasna on patreon

17-га чэрвеня Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў зыск рэдакцыі "Белорусской деловой газеты " (УП "Марат") да Міністэрства інфармацыі і пакінуў у сіле папярэджанне, вынесенае 20-га траўня г.г. за публікацыю "Барский имидж". (Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў")

2003 2003-06-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На пачатку паседжання суддзя К.Караткевіч забараніла весці відэа- і фотаздымкі ў залі суда, задаволіўшы гэткім чынам просьбу прадстаўнікоў Міністэрства інфармацыі. У часе слуханняў было дазволена карыстацца толькі аўдыёапаратурай.

Інтарэсы зыскоўца ў судзе прадстаўлялі кандыдат юрыдычных навук С. Пратасавіцкі і генеральны дырэктар УП "Марат" П. Марцаў. Міністэрства інфармацыі прэзентавалі галоўны юрысконсульт А. Лухверчык і кіраўнік галоўнага прававога ўпраўлення Л. Богдан.

Нагадаем: матэрыял "Барский имидж" (№57 ад 18.04.2003), за якія было вынесена папярэджанне 20-га траўня, уяўляў сабою бліц-апытанне на тэму "ці мае права А. Лукашэнка па ўласным меркаванні распараджацца самалётам кіраўніка дзяржавы?" . Міністэрства ўбачыла ў матэрыяле спробу зняважыць гонар і годнасць прэзідэнта РБ і ўвесці ў зман грамадзян. М. Падгайны палічыў, што ў публікацы дапушчаныя парушэнні артыкулаў 5, 40 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі", і на падставе арт. 16 Закона аб друку вынес папярэджанне.

У судзе прадстаўнік зыскоўца заявіў, што згаданы матэрыял не ўтрымлівае звестак, якія зневажалі б гонар і годнасць прэзідэнта (арт.5 Закона аб друку), паколькі ў тэксце публікацыі "БДГ" гаворка ідзе толькі аб "прапанове" кіраўніка дзяржавы С. Каралёвай скарыстацца яго службовым самлётам. Што тычыцца патрабавання да журналіста правяраць сапраўднасць распаўсюджванай ім інфармацыі (арт. 40), зыскоўца падкрэслівае, што ў аўтара згаданага матэрыяла не было падставаў сумнявацца ў яе праўдзівасці: публікацыя грунтавалася на інтэрвью самой С. Каралёвай расійскай газеце "Мегаполис-экспресс". Такім чынам, рэдакцыя "БДГ" не прызнае за сабой парушэнняў Закона аб друку і лічыць папярэджанне незаконным.

Са свайго боку, Міністэрства інфармацыі будавала сваю пазіцыю на "адэкватнасці ўспрымання інфармацыі", заявіўшы, што з пункту гледжання чытача ў публікацыі "Барский имидж" сцвярджаўся менавіта факт выкарыстання А. Лукашэнкам службовага самалёта ў асабістых мэтах. У якасці доказу сваёй пазіцыі адказнікі прывялі публікацыю ў газеце "?#152;звестия" ад 31 траўня 2003 г., дзе сутнасць артыкулу "БДГ" падавалася менавіта так. Акрамя гэтага, Міністэрства інфармацыі прыклала да матэрыялаў справы ліст ад кіраўнікоў авіякампаніі "Белавія" на імя міністра інфармацыі М. Падгайнага, дзе тыя зняпраўдзілі звесткі пра няпланавае выкарыстанне службовага самалёта А. Лукашэнкі.

Заслухаўшы абодва бакі, суддзя выйшла з залі і ўжо праз 15-20 хвілінаў абвесціла вердыкт: у зыску УП "Марат" адмовіць. Рашэнне ўступіла ў законную сілу з моманту абвяшчэння і можа быць абскарджана ў парадку нагляду.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства