viasna on patreon

Барысаў: жыхары прыгарада збіраюць подпісы супраць будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода (відэа)

2012 2012-03-12T12:34:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sbor-podpisej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары вёсак Пчэльнік, Стара-Барысаў і аграгарадка Дзямідаўка Барысаўскага раёна не згодныя з тым, што, насуперак апублікаваным раней планам, смеццеперапрацоўчы завод будуць будаваць у непасрэднай блізкасці ад іх жылля.

Жыхары вёсак Пчэльнік, Стара-Барысаў і аграгарадка Дзямідаўка збіраюць подпісы пад зваротам да дэпутата ПП НС ад Барысава Віктара Гумінскага, старшыні Мінаблвыканкама Барыса Батуры, старшыні Камітэта госкнотроля па Мінскай вобласці Уладзіміра Цыдзіка, старшыні Барысаўскага райвыканкама Уладзіміра Мірановіча, пракурора Барысаўскага раёна Алега Аўдзея і старшыні прыгараднага сельвыканкама Барыса Лапуцькі. Яны катэгарычна не згодны з тым, што смеццеперапрацоўчы завод, які планавалася будаваць у паўтара кіламетрах ад маланаселенай вёскі Ракаўцы, цяпер маюць намер будаваць каля вёскі Пчэльнік.

«У Ракаўцах, дзе пражывае ўсяго каля дзясятка чалавек у сямі жылых хатах, праводзілі апытанне з нагоды будаўніцтва завода, - распавёў жыхар вёскі Пчэльнік, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алег Лыско. - Пазней аказалася, што ўжо распрацаваны генплан, згодна з якім завод ТАА «ДельтаХімСнаб» са згоды мясцовых уладаў і ў таямніцы ад мясцовых жыхароў мае намер будаваць у кіламетры ад школы-інтэрнату для дзяцей з затухаючымі формамі туберкулёзу, санаторыя для пенсіянераў «Бярэзіна», дзіцячага саду, школы і гароднінасховішча. Акрамя таго, завод, мяркуючы па генплану будзе знаходзіцца ў 400 метрах ад прыватнай забудовы - былога аэрадрома, вылучанага пад прыватную забудову тым,хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў».

Мясцовыя жыхары абураныя тым, што ім пра планы будаўніцтва ніхто не паведаміў. Больш за тое, ужо выдзелена 5 га лесу, які ўваходзіць у так званую прыгарадную прыродаахоўную зону. Варта сказаць, што ўсяго за пару дзён ініцыятары звароту да ўладаў сабралі больш за 400 подпісаў. І гэта яшчэ не мяжа - кожны дарослых жыхар, які даведаўся пра планы будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода, ахвотна ставіць свой подпіс пад пратэстным зваротам да высокапастаўленых чыноўнікаў.

 

Барысаў: жыхары прыгарада збіраюць подпісы супраць будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства