viasna on patreon

Барысаў: Саўмін пераслаў зварот праваабаронцы ў Міністэрства аховы здароўя

2012 2012-03-12T10:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/a_mackevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

Барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч атрымаў «адказ» на свой запыт у Савет Міністраў з нагоды неканстытуцыйнасці прапановы віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка зрабіць для грамадзян Беларусі наведванне паліклінік платным.

Ліст за подпісам начальніка аддзела пісьмаў і прыёма грамадзян Апарату Савета Міністраў РБ А.П. Коўшара, адрасаваны праваабаронцу Алегу Мацкевічу абвяшчае: «Ваш зварот, які адрасаваны ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь 5 Сакавік 2012 г., накіраваны для разгляду ў Міністэрства аховы здароўя з просьбай паведаміць Вам пра вынікі».

Нагадаем, Алег Мацкевіч звярнуўся ў Саўмін «у сувязі з прапановай намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Тозіка А.А. аб увядзенні платы за наведванне паліклінік ў памеры 5000 рублёў, агучанай ім на выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 2 сакавіка 2012, пасылаю Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Прапаную таварышу Тозіку А.А. больш уважліва азнаёміцца ​​са зместам арт. 45 Канстытуцыі». Для «больш ўважлівага азнаямлення высокапастаўленага чыноўніка праваабаронца нават выслаў Канстытуцыю РБ. Пра лёс брашуры ў адказе з Саўміна не гаворыцца.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства