viasna on patreon

Палітвязні павіншавалі бярозаўчанак

2012 2012-03-12T10:54:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-pashtouki-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія актывісткі Тамара Шчапёткіна і Таццяна Аліхвер атрымалі пісьмы і віншаванні ад Зміцера Дашкевіча і Мікалая Аўтуховіча. Палітвязні пажадалі жанчынам доўгалецця, моцнага здароўя, шчасця і трываласці. А яшчэ падзякавалі за падтрымку. Як напісаў Мікола Аўтуховіч, «дзякуючы многім нераўнадушным людзям, я адчуў сілу духа ў сабе, убачыў, што я не адзінокі».

Зміцер Дашкевіч папрасіў не хвалявацца за яго, бо ўсё пад кантролем: пад Божым кантролем. Ён закончыў свой лист словамі з Пісання: « Усё магу ва ўмацоўваючым мяне Ісусе Хрысце».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства