viasna on patreon

З “канфедэнцыйнай” дамовай на будаўніцтва будзе разбірацца суд

2012 2012-03-11T16:32:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/turcheniakkk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Турчаняк. Фота Міланы Харытонавай

Дзяніс Турчаняк. Фота Міланы Харытонавай

Брэсцкі каардынатар Руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк падаў пазоў у суд на чыноўнікаў аблвыканкаму, якія адмаўляюцца даць інфармацыю пра мяркуемае будаўніцтва новага гатэлю ў гістарычнай частцы гораду.

Дзяніс Турчаняк дамагаецца, каб улады прадставілі звесткі пра сутнасць інвестыцыйнай дамовы паміж Брэсцкім аблвыканкамам і прыватнай фірмай “МФБ Девелопмент”, паводле якой згаданая фірма рэалізуе ў гістарычным цэнтры праект “Адміністратыўна-гасцінічны комплекс па вуліцы Савецкай у Брэсце”.

Паводле меркавання Турчаняка, ёсць вялікая засцярога, што падчас будаўніцтва гэтага комплексу будзе нанесена шкода двум будынкам № 43 і 45 на вуліцы Савецкай, уключаным у дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны. У прыватнасці, выклікае здзіўленне, што, паводле дакументацыі, гатэльны комплекс будзе ўключаць значна большую тэрыторыю, чым плошча гэтых двух будынкаў. Таму ўзнікае падазрэнне, што альбо гэтыя будынкі аб’яднаюць у адзін, альбо на гэтым месцы з’явіцца абсалютна новы, шматпавярховы будынак.

З адказу, атрыманага каардынатарам Руху “За Свабоду” з абвыканкаму вынікае, што інвестыцыйная дамова дамова з’яўляецца канфедэнцыяльнай і таму грамадскасць не абавязана ведаць пра ўмовы ажыццяўлення праекту. З такімі аргументамі Дзяніс Турчаняк нязгодны і вырашыў звярнуцца ў суд, бо упэўнены, што выканаўчая ўлада павінна дзейнічаць адкрыта і публічна.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства