viasna on patreon

У гомельскіх маршрутках заклікаюць любіць Радзіму

2012 2012-03-11T16:25:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незвычайная рэклама з'явілася ў гомельскіх маршрутках. Прынамсі, ў маршрутным таксі №12 перад вачыма пасажыраў размешчаны аркушы з рэкламай, дзе побач з прапановай набываць танныя дзіцячыя «Ліберо» і адпачываць у начным клубе размешчаны заклікі «Беларусь – лучшая страна в мире!» і «Любите свою родину, белорусы!». Цікава, што тут жа, на суседніх аркушах, размешчаны анекдоты пра Вовачку і бландзінак. Так што адразу і не ўцяміш: ці гэта такі сцёб – пра любоў да Радзімы – лепшай краіны ў свеце, ці сур'ёзныя звароты да патрыятычных пачуццяў.

Размяшчае ў маршрутках рэкламы з заклікам любіць Радзіму рэкламнае агенцтва «АІМ». На сваім сайце прадпрыемства піша, што па сацыялагічным даследаванням, каля 70% рэспандэнтаў карыстаюцца паслугамі маршрутак, а 63% апытаных звяртаюць увагу на ўлёткі, размешчаныя ўнутры салона. Па дадзеных рэкламнага агенцтва, у сярэднім маршрутка пераводзіць у Гомелі за дзень 250-300 чалавек. Дарэчы, за паслугі рэкламы ў маршрутных таксі агенцтва бярэ прыкладна ад 240 да 490 тысяч рублёў у месяц, у залежнасці ад фармату аркуша, на якім будзе размешчана аб'ява. Цікава, хто аплаціў паслугі рэкламы Радзімы і заклікаў яе любіць, ці гэта была прыватная ініцыятыва рэкламнай канторы?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства