Вілейскі дэпутат збіраецца пратэставаць
Дэпутат Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Іосіф Маціюн падаў заяву на правядзенне пікету, мэтай якога акрэсліў выказванне пратэсту супраць парушэння ягоных канстытуцыйных правоў. Заяўнік лічыць, што ён падвяргаецца пераследу за адстойванне асабістага меркавання па палітычных і эканамічных пытаннях. У прыватнасці, з-за гэтага з ім не працягнулі працоўны кантракт.
Іосіф Маціюн з’яўляецца сябрам Беларускай партыі левых «Справядлівы свет». Ён прымаў актыўны ўдзел у т.зв. “рэвалюцыях па серадах”. Меркавана, ягоная актыўныя грамадзянская пазіцыя і стала прычынай, па якой ён згубіў працу настаўніка гісторыі ў мясцовай гімназіі. Такім чынам, дэпутат вырашыў публічна выказаць сваю нязгоду з пераследам за альтэрнатыўныя погляды. Пікет ён плануе правесці 20 сакавіка ў гарадскім вілейскім парку пад лозунгам “Адзін за ўсіх”.