viasna on patreon

У Бярозе адзначылі Дзень народзінаў Андрэя Саннікава (фота)

2012 2012-03-09T11:49:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-sannikau-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Дзень нараджэння палітвязня,  кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, у Бярозе з’явіліся плакаты з ягонай выявай на цэнтральнай вуліцы.

Мясцовыя актывісты адзначаюць, што гэта маленькі унёсак у вялікую падзяку мужнаму чалавеку, падтрымка ягонай сям’і. Гэта таксама доказ таго, што пра яго памятаюць не толькі родныя, але і простыя неабыякавыя людзі.

Бярозаўчане пажадалі Андрэю Алегавічу цярпення, здароўя і сілы, каб вытрымаць выпрабаванні турмой.

- Мы молімся за яго, каб найхутчэй ён аказаўся на волі. І каб воля стала для ўсіх блізкай і штодзённай з’явай,  - сказала адна з бярозаўскіх жанчын.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства