viasna on patreon

Права на атрыманне інфармацыі зноў абскарджваецца ў судзе

2012 2012-03-09T11:26:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкі актывіст Сяргей Вакуленка спрабуе праз суд дамагчыся выканання заканадаўства пра звароты грамадзян ад мясцовых уладаў.

Нагодай для звароту ў судовыя інстанцыі стала гісторыя з рэканструкцыяй гандлёвага цэнтру “Масква” у Брэсце, рашэнне на якой прымалася, паводле меркавання Сяргея Вакуленкі, без атрымання неабходнага ўзгаднення з Міністэрствам культуры. Пасля звароту да гарадскіх уладаў грамадскі дзеяч атрымаў адказ за подпісам намесніка старшыні гарвыканкаму  Вячаслава Хафізава, дзе гаворыцца, што ніякага дазволу на рэканструкцыю не патрабуецца, ды ўвогуле гарвыканкам лічыць немэтазгодным прадстаўляць звесткі на гэты конт.

Пасля атрымання такога адказу Сяргей Вакуленка звярнуўся у суд Ленінскага раёну Брэста, аднак там не знайшлі ніякіх парушэнняў у дзеяннях гарадскіх уладаў. Таму зараз мясцовы актывіст спрабуе ў Брэсцкім абласным судзе дамагчыся прызнання таго, што гарвыканкам сваёй адмовай у прадастаўленні інфармацыі парушае Закон аб зваротах грамадзян.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства