viasna on patreon

Затрыманы Артур Фінькевіч

2006 2006-09-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі міліцыі Магілёва забралі са шпіталю моладзевага актывіста Артура Фінькевіча. Аб гэтым паведаміла Радыё Свабода.
Артур ад 29 ліпеня адбывае пакараньне на так званай магілёўскай хіміі за палітычныя графіці. Два дні таму ён перанёс апэрацыю на нагах і мусіў яшчэ 10 дзён знаходзіцца ў шпіталі.
Супрацоўнікі магілёўскай спэцкамэндатуры трымаюць хлопца ў інтэрнаце. Яму пагражаюць трыццацісутачным арыштам за парушэньне правілаў унутранага распарадку. У Артура забралі мабільны тэлефон і не дазваляюць пакідаць будынак інтэрнату.
Паплечнікі Артура зьвязваюць ягонае затрыманьне з учарашнімі падзеямі ў Магілёве. Учора спэцназ спыніў сход актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт", затрымаўшы каля 22 чалавекі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства