viasna on patreon

Бабруйскія актывісты даслалі лісты і паштоўкі палітвязням (фота)

2012 2012-03-06T17:37:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-listy-palit-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскія актывісты з горада Бабруйска 6 сакавіка даслалі лісты і паштоўкі беларускім палітвязням. Акцыю ў падтрымку палітвязняў арганізавалі мясцовыя актывісты “Гавары праўду”.

“ Калі 27 лютага ў нас у Бабруйску адбылась прымеркаваня да дня нараджэння Яўгена Васьковіча вечарына ў падтрымку беларускіх палітвязняў, усе мы былы вельмі ўражаныя фільмам пра палітзняволеных, які мы там паглядзелі, - распавядае грамадская актывістка з Бабруйска Вольга Піманава. – Пад уражаннем ад гэтага фільма мы вырашылі хоць нейкім чынам падтрымаць палітвязняў і напісалі ўсім гэтым мужным людзям лісты і паштоўкі. Паклалі і чыстыя канверты, каб яны змаглі нам напісаць у адказ. Таксама нашы актывісты кампаніі “Гавары праўду” сабралі унёскі і адаслалі жонцы Сяргея Каваленкі Алене сто тысяч рублёў. Безумоўна, гэта вельмі сціплая сума, але гэта толькі першы крок, мы будзем працягваць збор сродкаў для сям’і палітвязня Сяргея Каваленкі”.

Вольга Піманава таксама распавяла пра тое, што прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці горада збіраюцца рабіць усё магчымае, каб аказаць хоць нейкую дапамогу праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.

“З газет і інтэрнэта нам стала вядома, што Алеся Бяляцкага для адбыцця пакарання накіравалі ў Бабруйскую выпраўленчую калонію, - кажа Вольга Піманава. – Мы напісалі яму ліст, што гатовыя яму дапамагчы, чым толькі зможам. Алесь Бяляцкі і Праваабарончы цэнтр “Вясна” увесь час дапамагалі людзям у абароне іх правоў, аказвалі маральную і матэрыяльную дапамогу. Зараз наша чарга дапамагаць гэтаму мужнаму чалавеку. На жаль, мне здаецца, што зараз у нашым грамадстве тэма палітвязняў адыходзіць на другі план, а гэтага быць не павінна ні ў якім выпадку. Трэба аб усіх гэтых людзях памятаць”.

Збор сродкаў для сям’і палітвязня Сяргея Каваленкі збіраецца таксама працягнуць і Рада Бабруйскай кааліцыі дэмакратычных сіл.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства