viasna on patreon

Пратэсты дачнікаў у Смалявіцкім раёне даюць плён - улады абяцаюць грамадскія слуханні (відэа)

2012 2012-03-05T23:06:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pratest-dachnikau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

  На пачатку лютага дачнікі са Смалявіцкага раёна даведаліся, што на месцы іх лецішчаў мае паўстаць кітайска-беларускі індустрыяльны тэхнапарк, і пачалі дзейнічаць.  6 лютага яны накіравалі пісьмовы зварот у Адміністрацыю прэзідэнта супраць намеру ўладаў перадаць зямлю інвестарам з Кітая. Пад зваротам свае подпісы паставілі амаль 400 уладальнікаў лецішчаў. Жыхары мясцовых 15 вёсак і гаспадары 30 садовых таварыстваў пратэстуюць. 

 Старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура абяцае грамадскія слуханні па генплану тэхнапарку і гатовы запрасіць супраціўцаў у Кітай. Таксама ён дадаў, што разглядаецца пытанне аб тым, каб арганізаваць паездку для некалькіх чалавек (4-5) у Кітай для азнаямлення з аналагічнымі прамысловымі зонамі.Па інфармацыі БЕЛТА, беларуска-кітайскі індустрыяльны парк будзе стварацца толькі на свабодных тэрыторыях.

Пра тое, што пры будаўніцтве кітайска-беларускага індустрыяльнага парку ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці размешчаныя тут дачныя кааператывы і вёскі чапаць не будуць, 2 сакавіка заяўляў і прэм'ер-міністр Анатоль Тозік.

Пратэсты дачнікаў у Смалявіцкім раёне даюць плён - улады абяцаюць грамадскія слуханні (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства