viasna on patreon

Паход у выканкам ледзь не скончыўся адміністрацыйным пратаколам

2012 2012-02-28T15:38:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gryk-kashulia.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык

Рыгор Грык

Сёння, 28 лютага, у Баранавіцкім гарвыканкаме быў затрыманы грамадскі актывіст Рыгор Грык. У 13 гадзін 25 хвілін ён зайшоў у гарвыканкам (пл. Леніна, д.2), каб аддаць зварот грамадзянаў да гарадскіх уладаў з мэтаю навядзення парадку на Цэнтральным кірмашы (там гандлююць фруктамі нават у моцныя маразы і ў нявызначаных месцах). Грамадскага актывіста спыніў супрацоўнік міліцыі прапаршчык Аляксандр Шытко і стаў правяраць сумку, у якой былі падпісныя лісты і пакунак недзяржаўнай газеты “Новы час”. Другі супрацоўнік міліцыі кансультаваўся са сваім начальствам па тэлефоне па пытанні складання адміністрацыйнага пратаколу – актывіст так і не зразумеў: за што.

- Мяне ўбачыла загадчыца ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Таццяна Жытко. Па яе загаду каля 20 хвілін міліцыянеры правяралі ў мяне сумку і дакументы, трымалі на першым паверсе ў гарвыканкаме, а затым адпусцілі,- паведаміў Рыгор Грык.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства