viasna on patreon

У Бабруйску ўзгадалі беларускіх палітвязняў (фота)

2012 2012-02-28T13:19:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-vaskovich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вечарам 27 лютага бабруйскія актывісты дэмакратычных сіл зладзілі вечарыну ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Вечарына была прымеркаваная да Дня нараджэння Яўгенія Васьковіча. Некалькі дзесяткаў дэмакратычных актывістаў сабраліся на офісе АГП, каб выказаць ім сваю салідарнасць і падтрымку.

Арганізатарамі вечарыны выступіла Бабруйская Рада дэмакратычных сіл, якая запрасіла на вечарыну двух бабуль Яўгенія Васьковіча – Зою Іванаўну і Тамару Уладзіміраўну. Напачатку вечарыны быў паказаны фільм пра беларускіх палітвязняў, пасля абласная каардынатарка па стварэнні партыі БХД Таісія Кабанчук распавяла пра палітычных зняволеных Беларусі яшчэ з савецкіх часоў. Яна таксама паведаміла, што напярэдадні мерапрыемства дэмакратычныя актывісты Бабруйска распаўсюдзілі ў горадзе каля чатырох тысяч улётак, у якіх распавядалася пра палітвязня з Бабруску Яўгенія Васьковіча. Таісія Кабанчук падаравала бабулям палітвязня радыёпрыёмнік “Акіян”, які яна слухала, калі яе сын Вадзім быў у зняволенні за ўдзел у акцыі пратэсту і пажадала, каб яны як мага хутчэй дачакаліся свайго ўнука дадому. Кнігі з вершамі Уладзіміра Някляева падарыла бабулям Яўгенія Васьковіча мясцовая актывістка “Гавары праўду” Вольга Піманава, свой верш, прысвечаны Васьковічу, прачытаў рэдактар “Бабруйскага кур’ера” Анатоль Санаценка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства