viasna on patreon

Гарадзенская пракуратура раздае сакрэтныя… афіцыйныя папярэджанні?

2012 2012-02-27T12:27:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенская абласная пракуратура працягвае выклікаць незалежных журналістаў, сябраў БАЖ. Сёння наведала гэтую ўстанову паводле афіцыйнай позвы Гражына Шалкевіч, карэспандэнтка Беларускага Радыё Рацыя. У віну ёй ставяць звычайныя журналісцкія матэрыялы: асвятленне Дня памяці паўстанцаў 1863 году ў Сьвіслачы, іншыя культурніцкія рэпартажы. Гражыне Шалкевіч абвешчана афіцыйнае папярэджанне нібыта за працу без афіцыйнай акрэдытацыі. Аднак, даць на рукі пісьмовы дакумент пра гэтае папярэджанне начальнік аддзелу па наглядзе за выкананнем заканадаўства Валерый Павядайка адмовіўся. Просьба журналісткі перапісаць змест і сутнасць папярэджання засталася таксама без задавальнення. Атрымліваецца, што афіцыйныя папярэджанні пракуратуры ўтрымліваюць нейкі сакрэтны сэнс?  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства