viasna on patreon

Мікалай Статкевіч узнагароджаны прэміяй "З адкрытым забралам"

2012 2012-02-24T17:01:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч узнагароджаны прэміяй імя Юрыя Захаранкі "З адкрытым забралам". "За мужнасць, за гонар, за самаахвярнасць".

Прэмію 24 лютага жонцы палітыка Марыне Адамовіч уручыў сустаршыня аргкамітэта рэспубліканскага руху ветэранаў баявых дзеянняў "Абаронцы Айчыны" Алег Волчак.

Асуджанага па надуманым абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў Мікалая Статкевіча прэсуюць ўжо больш за паўгода.

"Статкевіч стаяў ля вытокаў нашай беларускай арміі. Адзін са стваральнікаў Беларускага аб'яднання вайскоўцаў (БЗВ). Некаторыя з былых паплечнікаў сышлі ва ўладу, а Мікалай Статкевіч застаўся верны справе. Для Статкевіча сапраўды "Радзіма вышэй за ўсё!". Статкевіч не толькі ідэал беларускага афіцэра , але і ўзор беларускага мужчыны. Таму мы і вырашылі падтрымаць яго маральна", - адзначыў Алег Волчак.

Дыплом выканаў мастак-афганец Алесь Пушкін. Роўна як і стварыў сімволіку аргкамітэта "Абаронцы Айчыны". У цэнтры - ліцвін з адкрытым забралам на кані, у верхнім куце - бел-чырвона-белы сцяг і надпіс на латыні: "Радзіма вышэй за ўсё!" Сімволіка руху таксама прэзентаваная 24 лютага.

Прэмія імя Юрыя Захаранкі "З адкрытым забралам" уручаецца з 2005 года - Мікалай Статкевіч стаў уладальнікам восьмай па ліку прэміі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства