viasna on patreon

Затрыманых у Гомелі актывістаў адпусцілі з міліцыі

2012 2012-02-23T16:23:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пратрымаўшы ў аддзеле каля двух з паловай гадзін, актывістаў кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Кастуся Жукоўскага, Андрэя Папова і Зміцера Карашкова адпусцілі з Цэнтральнага РАУС Гомеля. Між тым, у іх забралі антыалкагольныя ўлёткі, каля 430 асобнікаў, каб праверыць на адпаведнасць закону. Інфармацыйныя матэрыялы пройдуць экспертызу, якая вызначыць, ці ў адпаведнасці з заканадаўствам яны былі надрукаваны, і ці не змяшчаюць экстрэмізму ці нечага супрацьзаконнага.

Актывісты былі затрыманы міліцыяй у 12.30 каля ўнівермага «Гомель» пры правядзенні антыалкагольнай акцыі. Маладыя людзі распаўсюджвалі сярод мінакоў ўлёткі з заклікам «Хопіць піць – час сям'ю карміць і краіну бараніць» і віншаваннямі з Днём абаронцы Айчыны. Раптоўна да арганізатараў акцыі падышлі спецназаўцы і прапанавалі прайсці з імі. Актывістаў завезлі ў Цэнтральны РАУС, дзе забралі ўлёткі і апыталі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства