Учора ДАІ не прапусціла аршанскіх актывістаў БХД на суд над Сяргеем Каваленкам
https://spring96.org/be/news/50230
2012
2012-02-23T14:20:57+0300
2012-02-23T14:20:57+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/daishnik.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аўтамабіль, у якім знаходзіліся чацвёра актывістаў аршанскай арганізацыі аргкамітэта БХД, быў затрыманы ў сярэдзіне дня 22 лютага супрацоўнікамі ДАІ на выездзе з Оршы каля вёскі Андрэеўшчына.
Як распавёў прадстаўнік БХД Яўген Анішчанка, група аршанскіх хрысціянскіх дэмакратаў мела намер прысутнічаць на судзе над Сяргеем Каваленкам, які праходзіў у Віцебску.
Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што ў іх ёсць падазрэнне, нібыта дадзены аўтамабіль скрадзены і знаходзіцца ў вышуку. А таму неабходна правесці праверку. Аднак па тварах аўтаінспектараў было відаць, што яны самі ніколькі не вераць у гэтую версію. Як і варта было чакаць, праверка зацягнулася на доўгіх 3 гадзіны. Судовае паседжанне па справе Каваленка да таго часу ўжо скончылася.