viasna on patreon

Барысаў: Праваабаронца мае намер скардзіцца ў пракуратуру

2012 2012-02-23T13:48:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/a_mackevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч (на фота), які звярнуўся на Барысаўскі малочны камбінат з нагоды невыканання прадпрыемствам пастаноў Саўміна, накіраваных на падтрымку сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва, мае намер падаць скаргу ў пракуратуру - адказу ва ўстаноўленыя тэрміны ён так і не атрымаў.

Сярод пытанняў, якія тычацца невыканання прадпрыемствам пастаноў Саўміна аб падтрымцы сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва (недапастаўкі ў гандлёвую сетку таннага малака), праваабаронца пацікавіўся ў кіраўніцтва прадпрыемства, ці ёсць там ідэалагічны аддзел і якім чынам яго работнікі садзейнічаюць абароне маламаёмных грамадзян, гэта значыць праводзяць сацыяльна накіраваную палітыку дзяржавы.

«Адказу я не атрымаў, - распавядае Алег Мацкевіч. - Думаю, што менавіта пытанне аб ідэолагах збянтэжыла кіраўніцтва Барысаўскага малочнага камбіната. Ну, а каб там не вырашылі, што пра мой зварот можна проста забыцца, я маю намер звярнуцца ў пракуратуру. Парушаны закон аб зваротах грамадзян».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства