Аргкамітэт Дня Волі патрабуе вызваліць палітвязняў да 25 сакавіка
https://spring96.org/be/news/50223
2012
2012-02-23T13:45:52+0300
2012-02-23T13:45:52+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
А таксама аднавіць іх ва ўсіх правах.
Гэта магло б стаць "крокам да грамадскага прымірэння". Пасля
гэтага прапануецца пачаць перамовы ўлады і прадстаўнікоў апазіцыі наконт
правядення дэмакратычных прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў. Пра гэта было
заяўлена ў чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Нагадаем, сёння сябры аргкамітэта падаюць заяўку на правядзенне 25 сакавіка ў
Мінску вулічнага шэсця ад Акадэміі Навук (пачатак у 13.30) і мітынга на плошчы
Бангалор.