У Гомелі спецназ затрымаў дэмакратычных актывістаў, якія віншавалі мінакоў з Днём абаронцы Айчыны
https://spring96.org/be/news/50220
2012
2012-02-23T13:18:10+0300
2012-02-23T13:18:10+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/milicyja-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
23 лютага ў абедзенны час тры дэмакратычныя актывісты Гомеля выйшлі да цэнтральнага ўнівермагу горада, каб павіншаваць мінакоў з Днём абаронцы Айчыны. Кастусь Жукоўскі, Андрэй Папоў і Зміцер Карашкоў раздавалі паштоўкі з пажаданнямі: «Хопіць піць - час сям'ю карміць і краіну бараніць».
Літаральна праз дзве хвіліны пасля пачатку акцыі да актывістаў падышлі супрацоўнікі спецназу, схапілі маладзёнаў і павялі ў невядомым накірунку.
Таксама інцыдэнт адбыўся з незалежнай журналісткай Ларысай Шчыраковай. Мужчына ў штацкім падышоў да яе і пачаў чапляцца: маўляў, давайце пазнаёмімся – і такім чынам перашкаджаў здымаць затрыманне актывістаў на відэа. Калегі журналісткі пачалі заступацца за дзяўчыну, дзякуючы гэтаму, магчыма, яна не была затрымана.