viasna on patreon

Асудзілі да арышту завочна

2012 2012-02-23T09:05:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

22 лютага пасьля 15 гадзін суд Віцебскага раёну разгледзеў адміністратыўныя справы  затрыманых напярэдадні “маладафронтаўцаў” Рамана Васільева, Міхаіла Мускага, Зьмітра Крэмянецкага і Уладзіміра Яроменкі, а таксама сябра БАЖу Паўла Сітніка, якія ехалі на суд да Сяргея Каваленкі.  Іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Кіроўцу аўтамабіля Паўла Сітніка, які адзіны,хто прыйшоў на суд, пакаралі сімвалічным штрафам у памеры 105 тысяч рублёў.

Астатніх завочна пакаралі арыштам на трое сутак.

21 лютага супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль, нібыта на ім былі несапраўдныя нумары. Але неўзабаве з'явіліся супрацоўніі Віцебскага РАУС, якія потым склалі пратаколы пра нецэнзурную лаянку

"У пратаколах запісана, што мы гучна лаяліся матам – нібыта міліцыянты пачулі гэта, калі яшчэ толькі набліжаліся да нас. За гэта мне прысудзілі штраф, бо затрымалі мяне за нібыта хуліганства ўпершыню. А хлопцам, для якіх гэты суд ужо далёка не першы, далі па трое сутак арышту, як "рэцэдывістам»-- распавёў Павел Сітнік..

Цяпер актывістаў або пачнуць шукаць, каб пасадзіць пад арышт, або гэтыя тэрміны „прыплюсуюць“ да наступных — калі затрымаюць і  абвінавацяць наступным разам.

Дарэчы, 22 лютага падобная сытуацыя паўтарылася, але ўжо  з аршанскімі актывістамі аргкамітэту па стварэнні партыі БХД, якія таксама ехалі, каб падтрымаць у судзе Сяргея Каваленку. Але абышлося без затрыманняў і судоў: машыну спынілі, ва ўсіх забралі дакументы і сказалі чакаць. Праз тры гадзіны дакументы аддалі і адпусцілі, нічога не патлумачыўшы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства