Аляксандру Арцыбашаву далі 10 сутак
https://spring96.org/be/news/50204
2012
2012-02-23T08:58:06+0300
2012-02-23T08:58:06+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Аляксандр Арцыбашаў, якога затрымалі 22 лютага ў будынку суду Маскоўскага
раёну Менску, таксама асуджаны да 10 сутак арышту. Яго адвезьлі
на Акрэсьціна, паведаміла ягоная жонка Марыя.
Арцыбашава затрымалі, калі ён спрабаваў перадаць Паўлу Вінаградаву сок
і цыгарэты. На яго таксама склалі пратакол за лялечную акцыю.
Такім чынам, абодва актывісты асуджаныя за ўдзел у несанкцыянаванай
акцыі, якая прайшла яшчэ 10 лютага на плошчы Незалежнасьці
ў Менску пад назвай «Игрушко митингуэ!» Ёсьць зьвесткі, што падчас арышту
яны абвесьцілі галадоўку.
У Аляксандра і Марыі Арцыбашавых — сын Арцемій, якому толькі
год.