Вячаслаў Сіўчык адбывае запазычаны арышт
https://spring96.org/be/news/5017
2006
2006-09-13T10:00:00+0300
2006-09-13T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Сіўчык знаходзіцца ў турме на вуліцы Акрэсьціна, паведамляе Радыё Свабода. Ён адбывае арышт, які, паводле міліцыянтаў, ён запазычыў за ўдзел у сакавіцкай акцыі на Кастрычніцкай плошчы.
Увечары 12 верасьня Вячаслава Сіўчыка затрымалі ў кавярні ў часе сустрэчы з журналістам Паўлюком Быкоўскім.
Сіўчыка затрымалі 23 сакавіка, але з турмы на Акрэсьціна апазыцыянэра адвезьлі ў трэці клінічны шпіталь. Вячаслаў Сіўчык патлумачыў мэдыкам, што быў зьбіты пад час затрыманьня. Праз некалькі дзён ён пакінуў шпіталь і зьехаў ва Ўкраіну.